Офіцэр:
— Ах, якую арыю Сьпелі вусны вашы?! Гэта — не да твару вам, Але я… уважу.
Папрашу прабачыць мне, Панна Рузаміна, Я павінен, бачыце, Дапытаць дзяўчыну.
Пане вахмістр, вышліце Варту да пакояў!
І пакорна выйшлі ўсе З белага пакою.
6
Як чыстае поле, вялізны пакой, Устаўлены мэбляю чынна… Сышліся дзьве сілы ад розных бакоў: Улан-офіцэр і дзяўчына. Яна — маладая, як наша вясна,