Старонка:Апошні з магікан.pdf/470

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нападу, то мера гэтая не вельмі мне падабаецца, бо тут даводзіцца афяроўваць некалькімі скальпамі. Аднак, — дадаў ён, нахіляючы галаву і прыслухоўваючыся да шуму аддаленага бою, — калі мы хочам быць карыснымі Ункасу, то трэба расчысціць дарогу ад гэтых нягоднікаў!

Ён павярнуўся шпарка, з рашучым выглядам, і пракрычаў сваім індзейцам некалькі слоў на іх мове. У адказ на яго словы пачуўся моцны крык, і ўсе воіны паспешна вышлі з-за дрэў, якія іх прыкрывалі. Убачыўшы вялікую колькасць цёмных фігур, якія раптам з’явіліся перад іх вачыма, гуроны далі залп паспешна і — у выніку гэтага — няўдала. А дэлавары кінуліся ў лес вялікімі скачкамі, нібы барсы, якія пачулі здабычу. Наперадзе ўсіх быў Сакалінае Вока. Ён размахваў сваёй страшнай зброяй і натхняў воінаў сваім прыкладам. Некаторыя з больш старых і спрактыкаваных гуронаў, якіх не запалохаў манеўр ворага, стрэлілі са сваіх стрэльбаў і пацвердзілі трывогу разведчыка, паразіўшы трох воінаў, якія стаялі наперадзе атрада. Але гэты ўдар не спыніў імклівасці нападу. Дэлавары ўварваліся туды, дзе ўкрываўся непрыяцель, і неўзабаве знішчылі ўсякія спробы супраціўлення з боку гуронаў.

Рукапашная схватка працягвалася адну мінуту. Асаджаныя паспешна адступалі, пакуль не дабраліся да процілеглага краю гушчару, дзе і заселі пад прыкрыццём, б’ючыся з упартасцю роспачы. У гэты крытычны момант, калі шчасце зноў пачало здраджваць дэлаварам, ззаду гуронаў пачуўся гук стрэлу, і куля са свістам вылецела