Старонка:Апошні з магікан.pdf/324

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з надзеяй, што хто-небудзь сцвярджальна кіўне галавой.

Хоць многія павярнулі галовы, нібы жадаючы ўлавіць сэнс яго слоў, але адказу не было.

— Мне было сумна пераканацца, — прамовіў Дункан па-французску, павольна, выразна выгаворваючы словы, — што ні адзін прадстаўнік гэтага мудрага і храбрага народу не разумее мовы, на якой «вялікі бацька» гаворыць са сваімі дзецьмі. Ён быў-бы вельмі засмучаны, калі-б даведаўся, што яго чырвонаскурыя воіны так мала паважаюць яго.

Адбыўся працяглы, цяжкі перапынак, на працягу якога ні адзін рух, ні адзін позірк індзейцаў не выказалі ўражання, зробленага гэтай заўвагай. Нарэшце, той-жа самы воін, які звяртаўся да яго раней, суха адказаў яму на канадскай мове:

— Калі наш вялікі бацька гаворыць са сваім народам, то хіба ён размаўляе на мове гуронаў?

— Ён не робіць розніцы паміж сваімі дзецьмі, які-б не быў у іх колер скуры — чырвоны, чорны або белы, — адказаў Дункан унікліва, — хоць больш за ўсё ён задаволены храбрымі гуронамі.

— А што ён скажа, — запытаў асцярожны правадыр, — калі пасланцы падлічаць перад ім скальпы, якія пяць начэй таму назад раслі на галовах інгізаў?[1]

— Яны былі яго ворагамі, — сказаў, мімаволі ўздрыгануўшыся, Дункан, — і няма сумнення, што

  1. Інгіз — англічанін.