Старонка:Апошні з магікан.pdf/285

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нула ўбок, і Чынгачгук злавіў сваё вясло, высока падняў яго ў паветра, выгукнуў баявы кліч магікан і зноў узяўся за сваю важную справу, укладаючы ў яе ўсю сваю сілу і майстэрства.

З лодак ззаду пачуліся моцныя крыкі: «Вялікі Змей!», «Доўгі Карабін!», «Быстраногі Алень!» Здавалася, гэтыя выкрыкі надалі яшчэ больш стараннасці праследавальнікам. Разведчык схапіў «аленебой» у левую руку і, падняўшы яго над галавой, з трыумфам трос ім у паветры. Дзікуны адказалі на знявагу дзікімі крыкамі, і зараз-жа прагучэў новы залп. Кулі ўдаралі вакол невялічкага судна, і адна з іх нават прабіла яго кару. Ніякага хвалявання не было відаць у магікан у гэты крытычны момант; іх скамянелыя твары не выяўлялі ні надзеі, ні трывогі; але разведчык зноў павярнуўся і сказаў Хейварду з сваім бязгучным смехам:

— Машэннікі любяць слухаць гукі сваіх стрэльбаў; але сярод мінгаў не знайсці вока, якое магло-б верна прыцэліцца ў лодку, якая скача! Вы бачыце, д’яблы знялі з вёслаў аднаго з людзей, каб зараджаць стрэльбы, а па самаму скромнаму разліку мы праходзім тры футы ў той час, як яны робяць два.

Дункан узрадаваўся, убачыўшы, што іх лодка значна апярэдзіла дзікуноў. Гуроны зноў стрэлілі, і адна з куль трапіла ў лопасць вясла Сакалінага Вока, не зрабіўшы ніякай шкоды.

— Добра, — сказаў разведчык, з цікаўнасцю разглядаючы лёгкую выемку, — гэта не абдрапала-б і скуры дзіцяці. Ну, маёр, калі вы паспра-