Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСЕ. (да Нат.) І так бывайце здаровы.

НАТ. Ну што-ж — ідзе́це, зычу шчасьлівага канца.

Ваўчанскі (Вышлі).
Грабянёк
Дзіўны

ВАСІЛЬ. А я, цётка, разьвітаюся з вамі на заўсёды, не спамінайце благім словам (цалуе руку).

НАТ. Што ты?.. што ты?..

ВАС. Кажа мне́ прачуцьцё, што больш я не вярнуся. Пойдзем, Якім… мы з табою пачынаем пе́ршыя… (к дзьвярам).

НАТ. Ня ве́ру я, ня ве́ру, — мы будзем жыць!..

ВАС. (пайшоў).

НАТ. (к Якіму). На часінку ня больш… Якім, які кане́ц, што будзе, калі, крый Божа, няўдача…

ЯКІМ. Кане́ц вядомы.

НАТ. Якімка, чаму ты такі сумны.

ЯКІМ. Я не магу ме́ць іншага твару… ты ве́даеш, што будзе зараз.

НАТ. (бярэ за рукі Якіма і ўгляд. ў твар).

ЯКІМ. Углядаешся, мая радасьць?..

НАТ. Углядаюся, маё сонца, углядаюся… хачу, каб абраз твайго твару запаў у маю жалобную душу. Стой-жа, мая зорка, стой, не зварухніся, дай налюбавацца табою, пакуль ізноў ня зробішся сумным (цалуе вочы). Вочанькі мае ясныя, мае вочанькі (плача).

ЯКІМ. Ня плач… я йду… (выбег).

НАТ (усьле́д). Якім… Якім… пайшоў, няма… позна… сама пусьціла… не змагла ўгаварыць… (плача).
Які цяжкі абавязак, падумаць толькі, а ці ўдасца шчасьліва давясьці да канца… О! не́ба справядлівае.