Барабаншчык шмаргануў руку з кішэні, але моцна тузянуў, і начлежнік абярнуўся і ўсё зьмеціў.
— Дзяржы злодея — закрычаў ён.
— Каго, дзе?!..
— Отто-о, браткі, ў кішэні злавіў.
— Ну.
— Яй права!
Чалавек дзесяць навалілася на п‘янага барабаншчыка. Яго цягалі па хаце, накладалі яму па шыі, а ён маўчаў, як-бы ўпэўнены ў тым, што гэтак яму прыназначана.
І ўжо тады, як яго адпусьцілі, ён, хістаючыся ў бакі, падышоў к сталу.
— Га-аспад-да — сказаў ён п‘яненькім, гугнівым галаском, — ці ведаеце вы каго вы білі?
І ён вялічна ўзьняў угору руку.
— Вы білі мяне, а ня ведаеце, хто я. Наце глядзіце!
І ён выхапіў з-за пазухі запэцканную паперу і бразнуў на стол.
Начлежнікі рынуліся к сталу.
Там ужо стаяў Дрэйзін, падняўшы паперу к лямпе.
— Ш-ш-ш, — зашыпеў барабнаншчык, вялічна-трагічным махам рукі сьцішаючы зашумеўшых начлежнікаў.
Пры мёртвай цішы Дрэйзін прачытаў, што дваранін Франц Уманіцкі, па ўказу яго імпэратарскага вялічаства, награджоны мэдалём за ўсьмірэньне сялянскага паўстаньня супроць