Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хай сабе ўжо і без вянца, але як-жа гэта бяз нічога ніякага. То хаця ж свайго звычаю не зракайся.

Дый Марыля ўжо на гэта:

— А давай, любы, адыграем вясельле панашаму.

Згодзіўся Зьміцер.

— Толькі што дзеля людзей, а то лішнія і гэтыя цапстрыкі, — казаў Зьміцер.

А яно бацьком і весялей. Усё-ж такі і людзі будуць, хлопцы і дзяўчаты пагуляюць.

І вясельле адбылося па нашаму звычаю — беларускаму. І з сватамі Зьміцер прыходзіў, і заручыны справіў. Нават запоіны былі. Треба ўжо праўду казаць. Ужываў крыху Зьміцер гары.

А во настаў і самы дзень вясельля. Прыяджае Зьміцер з дружынаю: сваты і свацьці, браты і дружкі — усё, як вядзецца. А Марыля адбывае свае абрады, толькі на дзяжу не схацела садзіцца.

— Не хачу і ўсё. Яшчэ чаго ня было — на дзяжу. Вы хлеб у ёй расчыняеце.

Пара к вянцу. Маці Марыліна апратвае вывернуты воўнаю наверх кажух, бярэ хлеб і наогул усё што ў гэткім разе патрэбна, і выпраўляе маладых, абыходзячы навокала ўсе вазы. А вазы ўсе ўвабраны ў чырвоныя стужкі. У самого Зьмітра і Марылі дык як ручнікі — такія шырокія праз плечы абвіваюцца.

Музыкі смаляць, як кажуць, ва ўсю іванаўскую. І вясельле рухаецца з двара, а матка