Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў страху божым. Нездарма-ж у рускай песенцы свякруха пяе: „Які ты мне сын, які сем‘янін! — не б‘еш ты жонкі, не б‘еш маладой…“ Я аднаго разу быў надумаў заступіцца за нявестак, паспрабаваў абудзіць спачуванне Хора, але ён спакойна адказаў мне, што „ці варта вам такім… глупствам займацца, — няхай бабы сварацца… Іх што разнімаць — то горш, ды і рук пэцкаць не варта“. Іншы раз сярдзітая старая злазіла з печкі, выклікала з сенцаў дваровага сабаку, прыгаварваючы: „сюды, сюды, сабачка!“ і біла яго па худой спіне качаргой або станавілася пад паветку і „лаялася“, як казаў Хор, з усімі праходзячымі. Мужа свайго яна, аднак, баялася і, па яго загаду, ішла да сябе на печ. Але асабліва цікава было паслухаць, як спрачаліся Каліныч з Хорам, калі справа даходзіла да пана Палутыкіна. — „Ты ўжо, Хор, у мяне яго не чапай“, — гаварыў Каліныч. — „А што ён табе ботаў не пашые?“ — супярэчыў той. — „Падумаеш, боты!… навошта мне боты? Я мужык…“ — „Ды вось і я мужык, а бачыш“… Пры гэтым слове Хор падымаў сваю нагу і паказваў Калінычу бот, скроены, мабыць, з мамантавай скуры. — „Эх, ды ты хіба наш брат!“ адказваў Каліныч. — „Ну, хоць-бы на лапці даў: бо ты з ім на паляванне ходзішь; напэўна, што дзень, то