і таксама сеў. Сучок усё стаяў на месцы, апусціўшы галаву і склаўшы, па старай прывычцы, рукі за спіну.
— Скажы, калі ласка, — пачаў я: — даўно ты тут рыбаком?
— Сёмы год пайшоў, — адказаў ён, схамянуўшыся.
— А раней чым ты займаўся?
— Раней ездзіў фурманам.
— Хто-ж цябе змясціў з гэтай пасады?
— А новая барыня.
— Якая барыня?
— А што нас-та купіла. Вы не ведаеце яе: Алёна Цімафееўна, тоўстая такая… немаладая.
— З чаго-ж яна надумалася цябе рыбаловам зрабіць?
— А бог яе ведае. Прыехала да нас са сваёй бацькаўшчыны, з Тамбова, загадала ўсю дворню склікаць, ды і вышла да нас. Мы спачатку да ручкі, і яна нічога: не злуе… А потым і пачала нас па парадку распытваць: чым займаўся, на якой пасадзе састаяў? Дайшла чарга да мяне вось і пытае: ты чым быў? Кажу: фурманам. — Фурманам? Ну, які ты фурман, паглядзі на сябе: які ты фурман? Не павінен ты быць фурманам, а будзь у мяне рыбаловам і бараду абстрыжы. У выпадак, калі я буду прыязджаць, да панскага