у бурмістра ўпоўголаса і з нездаволеным выглядам.
— П‘яны чалавек, — адказаў бурмістр, у першы раз ужываючы „слова-ер“: — непрацавіты. З нядоімкі не выходзіць вось ужо пяты год.
— Сафрон Якаўліч за мяне нядоімку ўнёс, бацюхна, — працягваў стары: — вось пяты гадочак пайшоў, як унёс, а як унёс — у кабалу мяне забраў, бацюхна, ды вось і…
— А з чаго нядоімка за табой завялася? — грозна спытаў пан Пеначкін. (Стары апусціў галаву.) — Пэўна п‘янстваваць любіш, па шынках швэндацца? (Стары раскрыў было рот.) — Ведаю я вас, — запальчыва працягваў Аркадзій Паўлыч: — ваша справа піць ды на печы ляжаць, а добры мужык за вас адказвай.
— І грубіян таксама, — увярнуў бурмістр ў панскую прамову.
— Ну, ужо гэта само сабой зразумела. Гэта заўсёды так бывае; гэта ўжо я не раз заўважыў. Поўны год распуснічае, грубіяніць, а цяпер у нагах валяецца?
— Бацюхна, Аркадзій Паўлыч, — у адчаі загаварыў стары: — даруй, абарані, — які я грубіян. Як перад госпадам гавару, не пад сілу мне. Не спадабаў мяне Сафрон Якаўліч, за што не спадабаў — гасподзь яму суддзя! Спустошвае