Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
— 33 —

Крэонт

Такая й будзе кара. Але часта як
Надзея на карысьць губіла шмат людзей!

ЗЬЯВА 2-я

(З правага боку сцэны уваходзіць вартаўнік
і павольна ў замяшаньні падыходзіць да Крэонта)

Вартаўнік

Ўладар, я не скажу, што шпарка я ляцеў,
I вось чаму сюды засопшыся прышоў.
Прыпынкаў шмат было ў мяне ад цяжкіх дум,
I многа раз хацеў зьвярнуцца я назад.
Душа мая ня раз казала да мяне:
„Гаротнік, што бяжыш, на сьмерць сваю ідзеш?
Дурны, спыніўся йзноў? Калі Крэонт аб тым
Ад іншых будзе знаць, ратунку ня шукай!“
Так разважаючы, павольна я ішоў,
I так зрабіўся доўгім шлях кароткі мой.
Аднак, адважыўся ў канцы прыйсьці сюды,
Ня маю, што й сказаць табе, аднак скажу.
Надзею маю я, што будзе то са мной,
Што толькі лёс прызначыў мне спаткаць ў жыцьці.

Крэонт

Ў чым справа? І чаму спалохаўся ты так?