Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРОЛЁГ

УСТУП

Сцэна прадстаўляе палац Тэбанскіх цароў і невялікі пляц перад ім. У палац вядуць тры дзьверы, з якіх сярэдняя—галоўная, а правая вядзе на жаночую палавіну. З правых дзьвярэй выходзяць Антыгона і Ісмэна. Антыгона трымае невялічкі медзяны келіх.

Антыгона (моцна хвалюючыся)

Ісмэна, родная сястрычка ты мая!
Ці ведаеш. яшчэ якога гора
Ня даў нам Зэўс[1], за грэх Эдыпа—бацькі?
Цярпеньне, ганьба, зьдзек, пакуты ад багоў,—
Ці ёсьць што-небудзь, хоць чаго, сястра, з табой
Ня бачылі-бы мы,—і ты, і я,—ў жыцьці?
І зноў цяпер,—які яшчэ загад аддаў.
Як кажуць, новы цар ўсяму народу?
Ня чула? Не яшчэ? Ня ведаеш, што вораг
Гатуе зло таму, хто нам за ўсіх мілей?

  1. Зэўс, Зэвэс—галоўнае грэцкае боства, „бацька багоў і людзей“, бог пяруноў і маланак. Яму падуладныя неба, атмосфэра з яе зьяўленьнямі (дождж сьнег і г. д.) і ўся паверхня зямлі. Ён наглядае за цэласьцю сям‘і (сямейны Зэўс), за законамі дзяржаў, за тым, каб усюды панавала справядлівасьць.