Перайсці да зместу

Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 9 —

Гэты асяродак замыкаўся ў блізкасьці да прыроды, у зьліцьці з прыродаю, у каханьні прыроды, замілаваньня да земнага жыцьця. „Радасьць жыцьця“—вось асноўны мотыў настрою. Калісьці расійскі перакладчык грэцкіх драматургаў Меражкоўскі, убачыўшы сваймі вачыма гэтае паветра і сонца Грэцыі, пісаў: „Я зірнуў, убачыў усё адразу і адразу зразумеў—скалы Акрополя, Партэнон, Пропілеі, і пачуў тое, на што не забудуся да самае сьмерці“… Тут, у Элядзе, чалавек аддаецца прыродзе. Ён ня хоча, каб будынак хаваў яе. Замест даху—у Партэноне неба. Паміж белых калён—блакітнае мора. I ўсюды—сонца. Няма кутка, адкуль ня бачна была-бы даль. Паветра, сонца, неба, мора—вось матэрыял у руках будаўнічага. Простыя, мерныя, спакойныя лініі мармуру, то стромкія, то папярочныя, служаць яму на тое, каб ясьней абмежаваць, абкружыць рамкаю, выдзеліць у прыродзе тое, што чалавек лічыць у ёй прыгожым… Перанясеце Акрополь у іншае месца, і сьляда не застанецца ад яго хараства. Тут поўная, якая ніколі ўжо не паўтаралася, гармонія паміж творамі рук чалавечых і прыродаю… Згодна з прыродаю! Вось аснова і натхненьне ўсяго грэцкага будаўніцтва… Толькі тут, у Акрополі. разумееш, што значыць дух вольнага, вялікага народу (Мережковский. Вечные спутники. Акрополь).