УВАГІ
1. Зэўс, Зэвэс—галоўнае грэцкае боства, „бацька багоў і людзей“, бог пяруноў і маланак. Яму падуладныя неба, атмосфэра з яе зьяўленьнямі (дождж сьнег і г. д.) і ўся паверхня зямлі. Ён наглядае за цэласьцю сям‘і (сямейны Зэўс), за законамі дзяржаў, за тым, каб усюды панавала справядлівасьць.
2. Гад, Гадэс—бог падземнага царства. дзе жывуць цені—душы памёршых людзей. Адсюль і самае падземнае царства называецца Гад (Гадэс).
3. Дыркэ, Дыркейская крыніца—крыніца на заходнім баку горада Тэб.
4. Арэй—страшэннае лютае боства вайны і бітваў.
5. Арла перамог дракон. Арол тут—сымболь аргэйцаў. Дракон—сымболь тэбанцаў, бо, як кажа міт, закладчык Тэб Кадм забіў дракона і, па загаду багіні Атэны Паляды, вырваў у яго зубы і пасеяў іх, і з гэтых драконавых зубоў і вырасьлі з зямлі асілкі, продкі тэбанцаў.
6. Тут разумеецца Капанэй, адзін з аргоскіх цароў. Ён зьняважыў Зэўса сваёю пагардаю да яго пяруноў, і за гэтае Зэўс забіў яго маланкаю.