Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ніводзін чалавек не прызнаўся ў тым, што нічога не бачыць, ніхто не хацеў, каб яго прызналі дурнем або нікуды нявартым.

І раптам нейкі маленькі хлопчык крыкнуў:

— А кароль-жа ж голы!

— Ах, паслухайце, што гаворыць нявіннае дзіця!—сказаў яго бацька. Дзіця і ёсць дзіця. Яно заўсёды для сваёй пасады гадзіцца. Значыцца, яно кажа праўду.

І ўсе пачалі шэптам паўтараць:

— Але-ж гэта верна! Кароль сапраўды голы!

— Голы кароль! Голы! — раптам гучна закрычаў увесь народ.

І каралю зрабілася жудасна.

Не можа быць, каб усе былі дурні, - падумаў ён.—Значыцца мяне ашукалі, і я сапраўды голы. Але што-ж рабіць— трэба ісці далей“.

І голы кароль яшчэ з большай веліччу закрочыў пад сваім балдахінам, а камергеры ішлі за ім і неслі шлейф, якога не было.

Дзюймовачка

Жыла-была адна жанчына, і не было ў яе дзяцей. А ёй вельмі хацелася мець маленькае дзіця. Вось пайшла яна да старой чараўніцы і сказала:

— Мне вельмі хочацца, каб у мяне была дачка. Ці не скажаш ты, дзе мне яе ўзяць?

— Чаму не сказаць? — адказала чараўніца. — Вось табе ячменнае зярнятка. Гэтае зярнятка не простае, не такое, што расце па сялянскіх палях і якімі кормяць курэй. Садзі ты гэтае зярнятка ў гаршчок для кветак, а потым убачыш, што будзе.

— Дзякую табе! — сказала жанчына і дала чараўніцы дванаццаць грошаў. Потым яна пайшла дадому і пасадзіла ячменнае