Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ва ўсякім разе цікавы чалавек, — прамовіў стары. — Я лічу, што на агульнае маленьне дапусьціць можна. Тут мы нічым не рызыкуем. Трэба будзе з ім перагаварыць.

А пад вечар да Того прышоў чалавек і перадаў, што калі чужаземец захоча, ён можа сёньня прысутнічаць на агульным маленьні.

Дазвол быў дадзены аднаму Піпу. Яго спадарожнікі хоць былі і тубыльцамі, але не маглі і спадзявацца на дазвол, бо былі магомэтане. А да магомэтан бадувісы адносіліся з большай пагардаю, чымся да хрысьціян, бо голяндцы ня вельмі ганяліся за тым, каб перавярнуць усіх тубыльцаў у хрысьціянства, а магомэтане ў свой час усіх заганялі ў сваю веру сілком.

Калі зусім сьцямнела, ад царквы пачуўся глухі гул барабану, і Піп пад кіраўніцтвам Того пайшоў на сьвята.

Ноч была вельмі цёмная. Адусюль выходзілі цёмныя постаці і накіроўваліся ў адзін бок. Піп ужо пачаў хвалявацца…

Вось паказалася цёмная будыніна, вось каменныя прыступкі. Наперадзе чорная дзірка, а праз яе ледзь блішчыць сьвятло. Падышлі да дзьвярэй. Тут стаяў адзін з д’елемаў і аглядаў уваходзячых. Відаць было, што нават ня кожны з тубыльцаў мог увайсьці ў царкву. Невядома толькі, ці была якая чарга, ці прапускаліся толькі тыя, хто даваў добрую ахвяру. Зразумела, Піп і Того былі прапушчаны без перашкоды.

Калі ўвашлі ў сярэдзіну, Піп зразумеў, чаму ня ўсіх дапушчалі. Заля была значна меншая, чымся можна было чакаць па надворнаму выгляду. Затое па бакох было шмат розных цёмных куткоў ды, відаць, у самых мурох былі розныя ходы і пераходы. Некалькі каменных слупоў (колёны) падтрымлівалі, столь. Уся пабудова была надзвычайна масыўная і, мусіць, вытрымала не адно зямлятрасеньне.

Усё памяшканьне асьвятлялася толькі двума сьвяцільнікамі, таксама газавымі, як і ў жыльлі д’елемаў. Ужо адно гэта асьвятленьне для народу было цудам, бо яны ня ведалі, скуль і як яно робіцца.

Між сьвяцільнікамі, бліжэй да пярэдняй сьцяны, стаяў аўтар з паглыбленьнем, дзе раскладваўся агонь.

Народ разьмясьціўся на зямлі, паўкругам вакол аўтара. Змрок, таемнасьць, урачыстасьць зрабілі ўплыў нават на Піпа. А тут яшчэ розныя, выдзеўбаныя ў мурох фігуры нейкіх страшыдлаў. Разглядзець іх у змроку было нельга, толькі бліжэйшая чарапаха выразна вызначалася, але, відаць, усе сьцены былі пакрыты рознымі скульптурамі. Толькі пярэдняя была чамусьці гладкая.

Тут Піп адчуў нейкі смурод, які нібы ішоў з бліжэйшага, цёмнага кута. Смурод быў вельмі выразны і нагадваў нібы гніль, ці нешта яшчэ горшае. Доўга цярпеў і адварочваў свой нос Піп,

 

90