Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/223

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але замест таварышоў яны бачаць усё новых і новых салдат. Кола ўсё звужваецца. Будынак пошты ўжо шчыльна ахоплен з усіх бакоў. З суседніх дахаў, вакон страляюць салдаты. Кулі лётаюць і шпокаюць па ўсім памяшканьні. А ўнізе ўжо грукочуць у дзьверы.

Праходзіць гадзіна, другая… Зьмен ніякіх, апрача таго, што салдаты падыходзяць усё бліжэй.

Халодны роспач сьціскае сэрцы. Няўжо-ж усё гэта дарэмна? Няўжо-ж паўстаньне прыдушана адразу? Ня можа гэтага быць! Трэба толькі пратрымацца як мага болей…


∗     ∗

Адбітыя ад турмы паўстанцы расьсеяліся па горадзе паасобнымі групамі. Яны хацелі сабрацца ля пошты, але спаткалі значны лік салдат.

Тады кожная група пачала дзейнічаць паасобку, на свой страх.

Нонг трапіў у групу з дваццацёх чалавек пад кіраўніцтвам Данава таварыша Гурана. Яны хацелі заняць вагзал, але і тут былі ўжо салдаты.

— Ідзём тады далей, за горад, — прапанаваў Гуран. — Трэба папсаваць чыгунку, каб не магла прысьці дапамога з Бэйтэнзоргу.

Яны адышлі за горад на некалькі кілёмэтраў, захапілі чыгуначную будку і з дапамогай розных жалезных рэчаў, якія там знашліся, пачалі выварочваць рэйкі, валіць тэлеграфныя слупы.

Усё сусёднія вёскі былі на нагах і гулі, нібы ўстрывожаныя пчолы. З цемры, з бананавага гушчару, выныралі адна за аднэй цёмныя фігуры і далучаліся да працы атраду. Хутка сабралася больш сотні чалавек і з іх дапамогай было папсавана з поўкілёмэтра чыгункі.

Кожны з сялян жадаў чым-небудзь памагчы агульнай справе, але яны былі бяззбройныя. Нават крысы ня ўсе мелі. Большасьць узброілася якой-небудзь гаспадарскай прыладай, але ў іх прымітыўнай гаспадарцы і прылады былі прымітыўныя.

Зьяўленьне 20 добра ўзброеных таварышоў зрабіла моцнае ўражаньне, надало больш сьмеласьці і бадзёрасьці.

— Ідзем у Батавію! — крычалі яны.

Інсургенты прыпомнілі, якую бойку ім прышлося весьці з салдатамі ў горадзе, і не адважыліся весьці іх туды.

— Нельга вам з вашай зброяй выступаць супроць войска. Хопіць вам і навакол працы. Уздымайце ўвесь народ, займайце ўстановы, спынеце ўсе зносіны між імі, затрымлівайце і абязбройвайце голяндцаў, жандараў, паліцыю, нападайце з засады на паасобныя гурткі салдат.

Сам-жа атрад пачаў радзіцца, што яму далей рабіць: ці вяртацца ў Батавію, ці ісьці па краіне і ўздымаць народ. Гуран хацеў ісьці

 

217