Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Куды лезеш? Станавіся ў чаргу! — ускінуліся на Нонга, калі ён падышоў бліжэй.

— А што такое тут робіцца? — запытаўся Нонг.

— А вось табе чаго тут трэба, калі нават ня ведаеш? — са злосьцю адказалі яму.

Нонг адразу сьцяміў, што для яго мэты гэта якраз найлепшыя ўмовы. Ён накіраваўся ў канец, каб заняць месца ў чарзе.

— Гэты малойчык новы. Я яго ніколі ня бачыў, — заўважыў адзін рабочы, калі Нонг праходзіў міма.

Нонг ўзяў з свайго кошыка пук проклямацый і ўрачыста палажыў яго перад хвігай.

— Сваіх занадта, а тут яшчэ новыя лезуць, — незадаволена адазваўся другі.

Нонг прыпыніўся.

— Я нікому ня думаю перашкаджаць, — сказаў ён. — Скажэце, чаго вы чакаеце?

— Раніцы, — адказалі яму, і некалькі чалавек зарагаталі.

Нонг дабраўся да канца і стаў ззаду. Перад ім сядзеў немалады ўжо чалавек з хваравітым выглядам. Сядзеў ён на карачках, абапёршыся сьпіной аб сьцяну і ахапіўшы рукамі калені. Нонг адчуў, што гэты чалавек павінен быць больш лагодным і зьвярнуўся да яго з тым-жа самым пытаньнем.

 

211