Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але… заместа правага крыла, пачуліся стрэлы з левага, з захаду! Далей-далей. Нарэшце, неспадзявана грукнула гармата з мора… Зараз-жа распачаў страляніну вораг наперадзе і пачаў выяўляць актыўнасьць, нібы рыхтаваўся перайсьці ў наступ.

Жах ахапіў таварышоў на фронце. Што гэта такое? Адкуль яно? Чаму маўчаць тыя, што пашлі ў абход?

Страляніна зьлева ўсё ўзмацнялася, наперадзе таксама; вось ужо то адзін, то другі перабягаюць па-за скаламі, каб падыйсьці бліжэй.

У гэты момант пачуліся стрэлы з правага боку. Вораг наперадзе прыпыніўся і замітусіўся.

— Нашы, нашы пачалі ім даваць збоку! — радасна закрычалі таварышы.

Але Сурата і яго памочнікаў гэта мала радавала. Гарматныя стрэлы з мора ня вельмі непакоілі. Высадку з мора маглі затрымаць нават тыя пяць таварышоў, што засталіся на беразе. Але гэта страляніна на левым крыле?.. Тут прыбег, засопшыся, таварыш.

— З левага боку наступае новы атрад, вялікі, куды болей за наш! Нашы адсоўваюшца сюды, — прамовіў ён спалохана.

— Значыцца, мы адзін аднаго разам абышлі! — сказаў Сурат. — Але-ж адкуль новыя сілы, ды яшчэ столькі, калі гэта праўда?

Страляніна зьлева хутка набліжалася. Шчасьце яшчэ, што таварышы справа стрымліваюць пярэдніх!

Сурат пабег на левае крыло і ўбачыў, што наперадзе, ад скалы да скалы, перабягаюць сапраўды шмат людзей, мусіць, ня меней ста чалавек. Дваццаць чалавек інсургентаў паступова, крок за крокам, адыходзілі назад.

Фронт усё адхіляўся і нарэшце стаў ужо поперак. З левага боку было мора, а з правага — той атрад, што быў у абхопе. Але ён быў на некаторай адлегласьці, і непасрэднай сувязі з ім ня было.

Вораг між тым злучыўся. Карабель, ня ведаючы і ня бачачы, куды страляць, прыпыніў пальбу. Але ў ворага і бяз гэтага было досыць зброі, кулямётаў, у тым ліку тры, адабраных у інсургентаў.

— Таварышы! — крычаў Сурат. — Разьмяшчайцеся вунь там! Нічога яны нам ня зробяць. Калі, пакуль што, не ўдалося іх прагнаць, дык утрымацца мы заўсёды можам.

Але ён бачыў, што большасьць яго войска зусім зьбянтэжылася. Наколькі хутка ад посьпеху ўздымалася ў іх, нават занадта, бадзёрасьць, настолькі хутка падаў настрой ад няўдачы.

Трэба сказаць, што і ў самога Сурата сьціскалася сэрца ад такога звароту справы. Склад зброі ўжо быў у раёне ворага, Калі цяпер і ўся маса ворага стаіць супроць іх, дык хай яны на кілёмэтр

пасунуцца да берагу, як натрапяць на пячору. Праўда, яна закладзена, замаскавана і, ня ведаючы, знайсьці яе нялёгка, але на гэта спадзявацца нельга. Апрача таго, і карабель цяпер можа ўжо спакойна высаджваць дэсант.

 

200