Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

акіяну, і яна зіхацела пад праменьнямі сонца, нібы рыбіная луска. Ля рыфаў паранейшаму пеніліся буруны. Скалы страцілі сваю таемнасьць, але заместа гэтага выявіліся розныя дэталі, якіх нельга было разгледзець у цемры: розныя надбудовы, дабудовы. Крыху далей на захад віўся дымок вулькану.

У самых недаступных шчарбінах, з боку мора, былі прымацованы тысячы гнёздаў ластавак-салянганаў. Зьверху яны былі адкрытыя, не замурованыя, як у нашых ластавак, і нагадвалі місачкі. У некаторых нават можна было ўбачыць па два белых яечкі. У другіх сядзелі самкі. Рэшта лётала хмарамі і аглушала паветра сваім крыкам.

— Ды тут і спажыва ёсьць, — сказаў Сідон, паказваючы на гнёзды. — Калі ня будзе чаго есьці, дык можна будзе і за гнёзды ўзяцца.

— Ня вельмі, — адказаў Сурат. — Гэта не сапраўдныя салянганы, яны прымешваюць у свае гнёзды расьліны. Каб гэта былі чыстыя, дык ня было-б тут такога бязьлюдзьдзя.

«Чыстыя» салянганы лепяць сваё гняздо толькі з аднэй сьліны. Калі яна {{Абмылка}засхне|засохне}}, дык мае выгляд халадца. Салянганы чатыры разы ў год выводзяць дзяцей (па двое) і кожны раз лепяць новае гняздо. Лепшымі гнёзды бываюць тады, калі птушаняты толькі што пачынаюць абростаць пухам; тады гнёзды бываюць белыя, празрыстыя. Да гэтага часу гнёзды лічацца горшымі, а калі птушаняты абрастуць пер’ем, тады гнёзды чарнеюць і зусім ня ўжываюцца. Эўропэйцы кажуць, што смак салянганавых гнёздаў ня надта ўжо цікавы, але кітайцы плацяць рублёў 80 за кілёграм (а на яго ідзе каля 140 гнёздаў).

Але самым прыемным для нашых таварышоў было тое, што нідзе ня відаць быхо сьлядоў чалавека. Можна было падумаць, што яны заехалі недзе на край сьвету.

— Усё гэта добра, — сказаў нарэшце Сідан, — але ці зможам мы тут схавацца з нашым караблём?

— Вось зірні, — адказаў Сурат і падвёў яго да краю берагу. З гэтай вышыні адкрылася, як на далоні, ня толькі ўсё прыбярэжжа, але і самае дно мора. Вызначыліся паасобныя камні над вадой, якіх звычайна нельга заўважыць. Відаць сталі глыбокія і мелкія месцы, і на сотню крокаў управа вызначыўся досыць добры праход паміж рыфаў.

— Нават ня трэба спэцыяльнага абсьледваньня рабіць, — казаў Сурат. — Адсюль усё відаць лепш, чымся адтуль.

— Але якая шырыня і глыбіня праходу?

— Гэта ўжо можна вымераць.

Сідан падышоў да другога краю і гукнуў таварышоў у лодцы.

 

136