Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/124

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вада і хлынула з сярэдзіны, уносячы з сабой і каменьні, і зямлю і людзей. Шмат таварышоў пацярпела, стукнуўшыся аб каменьні, дрэвы, але вялікай бяды ня было, бо зачапіцца і выпаўзьці была поўная магчымасьць.

З гадзіну бурліла і неслася вада; потым пачала сьціхаць і, нарэшце, застаўся маленькі ручаёчак. Калі пасьля таго падышлі да выхаду, дык убачылі, што там між двух кавалкаў скал утварылася дзіра, праз якую было лёгка пралезьці чалавеку, а далей ужо ішоў шырокі, вольны ход аж да самай сярэдзіны.

Абрадаваліся сябры, што прырода сама ім дапамагла і навыперадкі палезьлі ў сярэдзіну.

— Эге-ге! Во як добра абсталяваўся гэты Оранг-Утанг! — крыкнуў Гейс, калі яны ўбачылі ўсё памяшканьне.

Але з другога боку была і няпрыемная рэч: зьнікла сажалка, а на яе месцы ў глыбокай яміне засталася толькі невялікая лужына.

— Гэта мне не падабаецца, — паскроб патыліцу Сэлім. — Гэта надае ўжо зусім іншы выгляд. Калі раней нікому не магла прыйсьці да галавы думка, што ў возеры нехта жыве, дык цяперака ўжо можна гэта дапусьціць.

Але гэтая труднасьць нядоўга непакоіла іх, бо выйсьце з яе само лезла ў галаву. Зараз-жа некалькі чалавек адразу прапанавалі зрабіць маленькую грэблю, каб падняць ваду.

— Гэта нават яшчэ лепей будзе, чымся раней, — казаў Гейс. — Мы зможам тады нават рэгуляваць узровень вады, наколькі нам будзе патрэбна. Напрыклад, калі мы будзем цягаць сюды нашыя рэчы, мы можам спусьціць ваду, а потым зноў падняць, нават вышэй за ранейшае.

Праз некалькі дзён самае пільнае вока нічога не заўважыла-б у ваколіцах бадувіскага пасёлку. Лягер апусьцеў. 250 чалавек, пад кіраўніцтвам Пуана, пашлі праз горы на паўднёвы бераг да «Скал ластаўкіных гнёздаў» па зброю. Салул і Гейс пусьціліся ў свае далейшае падарожжа. Сэлім вярнуўся ў Бантам, а рэшта засталася ў «палацы» Гіранг-Ту-Уна.


XII. АПОШНЯЯ ПРЫГОДА МІНГЕРА ПІПА.

За чужую віну. — Турма адпаведна колеру скуры. — Допыт. — Таемны сьведка. — Мядзьвежжа паслуга. — Вызваленьне.

В. сакрэтна.

АСЫСТЭНТ-РЭЗЫДЭНТУ Ў ТЭНАНГУ, МІНГЕРУ ВАН-ДРОНУ.

«Згодна атрыманых вестак, у Бантамскія пушчы накіраваўся здраднік і злачынца Гейс, мэханік з карабля «Саардам», разам з другім злачынцам — Салулам, які зьяўляецца галоўным віноўнікам захвату гэтага карабля. Відаць, яны маюць на ўвазе

 

120