Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лягер разьмяшчаўся ў даліне між гор, на беразе рачулкі, і меў выгляд звычайнай малайскай вёскі, бо для таго, каб пабудаваць такую вёску, патрэбна ўсяго толькі некалькі гадзін. Тут было чалавек 300 народу, усё адданыя сьвядомыя барацьбіты.

Яны складалі нібы вайсковую школу будучых чырвоных камандзіраў. Дзеля таго да тых неорганізаваных «бандытаў» (як іх звалі голяндцы), што былі тут раней, далучылі новых таварышоў і пад кіраўніцтвам былога афіцэра, мэтыса Пуана, пачалі навучаць ваеннаму мастацтву[1].

З таго часу і прыпыніліся тыя напады, аб якіх казаў Піпу асыстэнт-рэзыдэнт у Тэнангу. Гэтым і тлумачыцца тое, што ніхто не чапаў Піпа ў часе яго паляваньня.

Прыбыцьце новых таварышоў узварушыла ўвесь лягер. Асаблівы энтузіязм выявіўся, калі даведаліся, што сярод іх ёсьць Гейс і Салул, тыя самыя, што захапілі карабель. Аб гэтым-жа сярод іх, ды і сярод усяго рэволюцыйна настроенага народу хадзілі ўжо легенды. І ў гэтых легендах не апошняе месца займаў «оранг-путіх», які далучыўся да явайскага народу. На яго глядзелі, як на нейкае дзіва.

Зараз-жа ў аднэй з пячораў адчынілася нарада. Пакуль што, у ёй прымалі ўдзел чатыры чалавекі: Салул, Гейс, Пуан, — прыгожы малады чалавек з выразным тварам, у вайсковай форме, і Сэлім. Апошні меў выгляд чыстага араба са смуглым тварам, вострым носам і чорнай барадой. Ён меў гадоў пад 45, карыстаўся вялікім аўторытэтам, асабліва сярод магомэтанскага насельніцтва, усё сваё жыцьцё прысьвяціў справе рэволюцыі, але яго задачы значна адрозьніваліся ад задач яго таварышоў.

Ён быў спачатку сябрам чыста мусульманскай партыі, потым далучыўся да агульна-нацыянальнай партыі «Сарэкат-Райят». У гэтай ён уваходзіў у лік меншасьці, якая стаяла за рашучае дзеяньне, але рэволюцыю ён мысьліў сабе толькі як нацыянальную, толькі каб прагнаць голяндцаў і стварыць незалежную дзяржаву. А соцыяльныя пытаньні ён адкладваў «напотым». Але гэта пакуль, што ня шкодзіла ісьці ўсім па аднаму шляху. Ён стаяў на чале рэволюцыйнага руху ў Бантаме.

Спачатку падаў інформацыю Салул:

— Карабель да апошняга часу меў прытулак ля паўднёвага

берагу ў шчыліне так званых «Скал ластаўскіх гнёздаў». Ён павінен быў выгрузіць зброю ў адпаведным месцы. Частка гэтай працы ўжо выканана, але што далей пасьпелі зрабіць — ня ведаем яшчэ. Вось Гейс даведаўся, што ўлада аб нечым даведалася і накіроўвае туды мінаносец пад камандай ранейшага мічмана на «Саардаме» — ван-Хорка. Ў Батавіі і ваколіцах справа ідзе добра. Калі Сэлім не пакрыў-

  1. Пазней, у час паўстаньня голяндзкія газэты са зьдзіўленьнем зазначалі, што паўстанцы аказаліся добра „ўзброенымі і навучанымі“.
 

111