Перайсці да зместу

Старонка:Амок (1929).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І пабег Піп назад, як мага. Па дарозе патухла яго лучына, але Піп нічога ня меў супроць гэтага, бо ведаў, што калі ён будзе з агнём, дык яго хутчэй заўважаць. Пачалася блытаніна. Крокі чуліся то з аднаго боку, то з другога, то зьверху, то зьнізу. Некалькі разоў там і сям мільгала сьвятло. І нарэшце, калі ён пазнаў дарогу і падышоў да выйсьця ў царкву, — было ўжо позна: людзі вышлі туды раней за яго!

Можа яны ішлі спэцыяльна за ім, каб весьці на сьмерць? Тады ён нават выграў некалькі хвілін жыцьця.

Тады адбыўся для Піпа самы вялікі пуд з усіх тых, якія ён бачыў ня толькі ў гэтым храме, але наогул у сваім жыцьці. Да яго вуха выразна данесьліся словы на чыстай голяндзкай мове:

— Мінгер Піп! Калі вы чуеце, адгукнецеся! Мы прышлі вас выратаваць!

І Піп адгукнуўся; адгукнуўся нейкім зусім незнаёмым яму голасам і выбег на сярэдзіну. Там ён убачыў шэсьць чалавек з рэвольвэрамі ў руках і сярод іх… мінгера ван-Дрэкера!..

А з каморкі спакойна пазіраў на гэтую сцэну факір, і вочы яго нібы казалі: «І навошта ўсё гэта? Ці варта турбавацца, падымаць гармідар, калі побач знаходзіцца самае галоўнае з таго, чаго толькі чалавек можа пажадаць?..»


Х. ЛЁС МІНГЕРА ПІПА ЗЬВЯЗВАЕЦЦА З ЛЁСАМ ЯССР.

Мінгэр ван-Дрэкер і Тугай у іншай ролі. — Сустрэча з Нонгам. — Ад‘езд Піпа. — Лягер інсургентаў. — Нарада. — З агня ды ў полымя.

За некалькі дзён перад гэтым, па тэй-жа самай дарозе, па якой раней ехаў Піп з Нонгам, — ехалі другія два падарожнікі, і якраз белы туан са слугой-малайцам. Яны ехалі таксама ў кахар-балоне, але не даяжджаючы Тэнанга кілёмэтраў за дзесяць, спыніліся ля аднэй халупы, што стаяла на водшыбе, а падводу адпусьцілі.

У гэтых падарожніках мы-б пазналі паважанага мінгера ван-Дрэкера, прадстаўніка паважанай фірмы ван-Бром і К° у Амстэрдаме, і яго слугу Тугая.

— Падрыхтаваў? — зараз-жа запытаўся Тугай гаспадара, які вышаў ім насутрач і дапамог несьці пакункі.

— Ёсьць, — адказаў той. — Зараз паедзеце?

— Зараз-жа.

Праз хвіліну ля халупы стаялі два маленькіх явайскіх конікі.

— А мне ці ехаць? — запытаўся гаспадар.

Тугай задумаўся.

 

107