Перайсці да зместу

Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў Несьвіж. У замак Радзівіла,
Дзе й цяпер яны жывуць.
Там прад Янам на Купало,
Калі сонейка ўжо спало,
Вогнік сіненькі пыхаў.
Знак той зьявы бый харошы:
Перасушваліся грошы,
Хто з закляцьцем закапаў.

(Далей будзе).

|}

ЦУДНЫ МАЙ

Маладая і прыстойна,
Поўна жарсьці; ўся з агнём.
Ў твары кругла, ў стане стройна,
Шчочкі, дык кроў з малаком.
Яна ў дваццаць другім годзе,
Тры гады ужо ўдава —
Так бывае у народзе:
Памёр хаты галава
Гаспадыняю служыла,
На пекарні у дваре:
Ежу службе там варыла,
І рабіла ўсё што трэ‘.
А ля маткі увіваўся,
Хлапчук круглы як гарбуз —
Весь у бацьку свайго ўдаўся,
Галапузы карапуз.
Май на вёсце зачынаўся,
Там паніч адзін прыбыў;
Раз зірнуў і — закахаўся,
Бо, ні разу не любіў.
І спазналіся з сабою —
Трапіў агонь на агонь;
Пашлі ночкі чарадою,
Як чароўны які сон.
Любовь чыстая лілася,
Без пылінак, і без плям.
Кожна нотка праняслася,