Перайсці да зместу

Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пешаходы на бакох.
Пад цяністаю каронай
Дрэваў пышных ў два рады.
Як паглядзіш інады:
Пад зялонаю аслонай,
Чалавек зусім малы.
Недалёка ад мястэчка,
Праз прысады цячэ рэчка,
Дзе ў Сіняўку ляжыць шлях.
Там татар была навала,
Згінула людзей не мала,
Была бітва, што аж страх!
У шаснаццатым штогодьзі,
(Так напалі й проста годзі),
Такі спосаб быў вайны.
З польскім войскам бой стачылі
Й пакананыя там былі,
Ёсьць дагэтуль курганы.
Нават грошы знахадзілі,
Як сахою зачапілі
Курганоў тых там бакі.
Дык страшэнна стычка была,
Стаў целамі запрудзіла
З невялікай тэй ракі.
Аж-но ён затамаваўся,
І крывёй зафарбаваўся,
Аж чырвоны увесь стаў!
Дык назвалі: Краснастаў.
Быў там замак, ў часы оны,
Каралевы польскай Боны,
За мястэчкам на краю.
Вал, як помнік часоў даўніх,
Колісь слынных і забаўных,
Высіцца бы стары дзед.
Абарваны, абараны,
Маўзалей мінулых лет —
На агароды разабраны.
Постаць сумную сваю;
Над мястэчкам узвышае,
I панура паглядае,
А як дзень ўжо на краю,
Западае у імглу.
А на заўтра толькі золак,
Устае з імглы бы волат
Й над жыдоўскай беднатой,