Перайсці да зместу

Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СТОПТАНА КВЕТКА.

Погляд, сустрэчы, чулыя прызнаньня,
— Так пачынаем мы да сэрца пуць.
Крок гэта першы толькі да каханьня,
За ім другія поступам ідуць.
Ўздохі, намеры, зрок хцівы, упарты,
І сьціск, бязумоўны цёплае рукі.
А там пагулкі, там сьмехі і жарты.
— Гэта к каханьню крок ужо другі.
Там пудамэнту ўжо растуць высоты,
Пад непарушным мілым бажаством.
Абагамленьне, і сіла пяшчоты,
Вера й атданасьць ўсяго і ва ўсём.
Мілыя словы, тайныя спатканьні,
Сум і трывога, думкі кажды дзень.
А запэўненьняў, просьбаў, прысяганьня!
— Гэта крок будзе на выжшу ступень.
Ціхай кунегі, часы залатыя,
І узаемнасьць плыве да нябёс,
І пацалункі льюцца агнявыя,
І усьцісканьня чулыя да сьлёз.
І пад наплывам: ласк, абняцьцяў мовы,
Нерэсьце ўзяты непрыступны вал…
Патухлі жарсьці; зьнік парыў агнёвы;
І з пудамэнту рунуў ідэал.
Цьвет кветкі зьмяты; ладыга зламана;
І ўся чароўнасьць прапала як дым!
Сама багіня лёсу ўжо аддана
І не адна — бо, з дзіцянём малым.
Горкія сьлёзы; ўздохі, нараканьня;
Дзень толькі шэры наступіў жыцьця.
Ганьба прад сьветам; стыд і наніжаньня;
Гадоў пацехі быдто й ня было!
Барацьба цяжка, за два існаваньня,
І жыцьцё мутнай струёй пацякло…
А абагоўнік, з халоднай душою,
Новай ахвяры шукае сабе.
Зноў прысяганьня, з ілжывай мальбою,
Скрозь растачае, ў ганебнай імгле.
Зноў забароннага дастігшы плоду,
З чуцьцём зьвярыным, пачне унікаць.
І ва ўсім сьвеце, вайшло гэта ў моду:
На чужых сьлёзах, роскаш будаваць.
З чорным сумленьнем, з чуцьцём заплясьнелым,