Перайсці да зместу

Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьвіньня у гародзе, мае досыць волі:
Рыяцца у бульбі, ідзе пасьля ў грады.
Там напасецца, усяго даволі,
І не зважая, хто ня будзе рады.
Хоць хто й пачэша часамі ёй скуру —
Эх, каб здадцца, мець яе натуру.
Паслом быў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Індык надзьмецца, бы турэцкі паша:
Крыльля распусьціць; сам бы патароча;
А фігурыста-ж! так бы Ліга наша:
Шолах пачуя, зараз забалбоча,
А колькі-ж пыхі! хоць балбоча здуру.
Эх, каб здаецца, мець яго натуру!
У Лугане сядзеў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

|}

ЎСЯКАМУ СВАЁ.

Эх, каб меў прынамся, у цяперашнім трапе —
Думая дырэктар, на мяккай канапе.
Ў кішані свабодных, тысячаў са дзьвесьце!
Меў-бы камініцу, у вялікім месьце.
Паехаў-бы з жонкай зараз заграніцу:
У Парыж, у Лёндан, ў Монтэ-Карло, ў Ніццу.
Важныя асобы, у сябе прынімаў-бы,
І, тады ў міністры бадай што папаў-бы.

Эх, каб хоць сто тысяч, было ў маёй скрыні!
Думая купчыха на цёплай пярыні:
Ніводнага-б балю я б не прапусьціла,
Й да сябе заўсёды-б гасьцей бы прасіла;
Мела-бы павагу і ў людзях і дома;
Наймаднейшым аўтам езьдзіла-б, вядома;
Выдала-б дачку я тут за генэрала.
Тады я сапраўднай паняю-бы стала.

Эх, каб тысяч з дзесяць! Думая на балю,
Уладарка гмахаў, у японскім шалю.
Новы капялюш-бы я сабе купіла;
Сукенку на модну, зараз-бы зьмяніла;
У доме інакшу завела-бы моду;
І у ванну толькі ружовую воду,
І у тэатры толькі, ў лёжы-бы сядзела,
Й апрыч свайго мужа каханка-бы мела.