ВАР‘ЯЦКАЯ ЧАХАРДА…
Пачалося гэтак…
Падыходзяць да нармальнага чалавека ды і кажуць:
— Пасядзіце, калі ласка, у вяр‘яцкім доме!
— Не хачу! — наіўна запратэставаў нармальны чалавек.
— Слухайце, — панахмурыліся падышоўшыя, — як сьвядомага чалавека просім вас, сядайце ў вар‘яцкі дом.
— Ня сяду! — настайваў нармальны чалавек.
— Чэсьцю вас просяць! — адказалі падышоўшыя, надзяваючы наручнікі нармальнаму чалавеку.
— Ну, што-ж? Ехаць, дык ехаць, — сказаў нармальны чалавек, калі некалькі здаравенных паліцэйскіх павезьлі яго ў вар‘яцкі дом.
Праз некалькі дзён дактары вызвалілі нармальнага чалавека з вар‘яцкага дому, як безнадзейна здаровага і не падаючага ніякіх надзей на вар‘яцтва чалавека.
Нармальны чалавек, як толькі вышаў з вар‘яцкага дому, паскардзіўся вышэйшай ўладзе на паліцэйскага, які даў загад пасадзіць яго ў вар‘яцкі дом.
Вышэйшае начальства вырашыла гэтак: калі толькі гэтакі загад даў ня хворы, а нармальны па-