ВЭТЭРЫНАРНАЯ ПАЭЗІЯ.
Кінь пісаць вершы!Алеша.
Вышла з друку кніга пад назваю „берегите свой скот — практические советы по ветеринарии в стихах. Выпуск первый. С предисловием ветеринарного врача М. Иоффе, заведывающего ветпросветительной частью Ветеринарного Управления Белоруссии“.
Неабходнасьць выхаду гэтае кнігі відаць з прадмовы вэтэрынарнага ўрача М. Іофэ, які, між іншым, піша:
„Нужда крестьянина в этих знаниях велика, так как, несмотря на постоянное тесное общение сельского хозяина с домашними животными…“ і г. д.
Між іншым, я хачу да гэтага дадаць толькі тое, што селянін, акрамя „домашних животных“ „общается“ яшчэ і з некаторымі вэтэрынарамі.
Але гэта між іншым, а наогул, дык прадмова мне падабаецца.
І цяпер пяройдзем да паэзіі вэтэрынарнага ўрача А. П. Агапітава. Разгарнем наўгад кнігу. Ну, вось 19-ая старонка. Чытаем: