Гэта старонка не была вычытаная
„ХАТА, ВАТА, МАКАРОН“.
…А паэты ў нас усё пішуць…
Напіша іншы, прачытаеш яго твор, скінеш шапку ды і дзівішся:
І адкуль гэта ў яго бярэцца!.. Паглядзіш бывае на паэта з боку, чалавек сабе ён, як чалавек, пашкадаваць яго трэба. А паглядзіце вы на творчасьць гэтага паэты… У вершах ён волат, асілак, Жофр…
Генэралісімус Жофр!..
Вазьмеце для прыкладу верш Міхайлы Грамыкі ў № 6—7 „Чырвонага Сейбіта“…
…„Вы нам гарматамі? „Гэй вы, за кратамі, |
Яны нас значыць „бонбаю“, а мы іх „сьнежкамі“…
— „Потому, как нас больше!“
І значыць, дзядзька Грамыка, на кожным сьняжку мы „грозна“ напішам па вершу…