аб тым, што на сьвеце больш дурняў, чым людзей, але, даруй божа, паэтаў на Беларусі шмат.
Урадзіла за мінулыя гады.
Таму, нажаль, іх сёлета больш, чым бульбы. І горай усяго, што ў гэтых добрых людзей і дрэнных музыкаў — як зварачаўся адзін задумлёны чалавек да аркестры — жыве непарушная ўпэўненасьць у здольнасьці.
Спрабуйце пераканаць гэтых паэтаў у тым, што ў іх галовах менш фосфару чым іншых угнаеньняў.
Паслухалі-б вы хоць раз, як ў радакцыі „Савецкая Беларусь“ Чарот, а ў „Маладняку“ Дудар упарта пераконваюць паэтаў, што іх вершы нічога ня варты.
Паэты адказваюць:
— Мы пішам пад Маякоўскага. І, пахмурна глянуўшы на Чарота ці Дудара, дадаюць:
— Што вы разумееце?
Што рабіць?
У Нямеччыне ёсьць прыказка:
„Камень цяжкі, і пясок ёсьЦь бярэмя, але злосьць „паэты“ цяжэй, чым першае і другое“.
Бедны Чарот, сьвяты Дудар — хто пачуе іх мучэньні, хто іх узнагародзіць за такую цярплівасьць?