Мікола (ўстрымаўся). Гэта яе голас! Што сталася? Чаго яна крычыць? (хоча йсьці да дзьвярэй Любы).
Філімон (зьяўляецца на парозе дзьвярэй Любы, задам да сцэны). Ну, што ты, дзетанька! Я-ж твой дзядзенька! Мне ўсё можна, бо я ўсё роўна, як твой папенька. Чаго ты крычыш, ціпанька?
Люба (за сцэнай). Ідзеце, ідзеце, дзядзенька!.. я не хачу!..
Філімон. Ну, добра, добра, Любачка! Толькі ціха, ша!.. (адвярнуўшыся, пабачыў Міколу). А вы што тут робіце? А вы хто такі!
Мікола (спалохаўшыся). Я… я… ваш сусед… Там з гары… вучыцель… Мікола Сьвятляк…
Філімон (інш. тон.). А! Сьвятляк! Вельмі прыемна. Ваш прыяцель казаў мне аб вас… Але чаму-ж вы прыйшлі сягоньня? я-ж сказаў Скакуну, каб вы прыйшлі заўтра. Заўтра ўжо згаворымся аб плаце і пачнем вучыцца. Скажэце, калі ласка, ці вельмі трудна навучыцца? Кажуць, што вы пішаце бяз „ять“, але затое ў кожным слове або „фіта“, або „іжыца“ спатыкаецца. Скажэце-ж, калі гэтая „іжыца“ ўстаўляецца?
Мікола (нічога нясьцяміўшы, ня ведае, што адказаць). Іжыца… часам… устаўляецца…
Філімон. Толькі-ж памятайце ўмову: каб ніхто ня ведаў. Ну, я вельмі рад, што вы згодзі-