Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

*

Трра…
Нна… Татулю,
Ннаа!..
Заплаціць
Я павінен
За іх —
За братоў-таварышаў
Маіх…

Мерцьвяком
Упаў Рымар…
Выйшла сонца
З-пад хмары…
Ляснула рэха
Дзьвярыма
У цёмным гаі…

Зьбянтэжаны жандары…
Разьбеглася грамада…
Зьнік Рымараў сын —
(быццам у воду кануў).