Старонка:Акрываўленая зямля (1930).pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мне прасьпяваў
Ветру
Сьвіст
Аднойчы зусім
Ды нядаўна,
Што кудры
Твае
Завіліся
Па вяроўцы
Дзіка
І „слаўна“.

Не хацелася верыць…
Ці можа быць,
Што поэта
Такі
Заліхвацкі
Супроць хваляў
Плыў,
Не даплыў, —
Зубамі
Апошні раз
Ляснуў?!.