пасмеў ні словам, ні гукам, ні рухам перашкаджаць або ўмешвацца ў гэты добры паядынак. Гросмайстар, які ўвесь час трымаў у руцэ пальчатку Рэвекі, кінуў яе на бегавішча і прагаварыў фатальнае слова:
— Пачынайце!
Загучэлі трубы, і рыцары памчаліся адзін на аднаго наўскач. Змучаны конь Айвенго і сам яго змораны коннік
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Айвенго (1934).pdf/317}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
упалі, не вытрымаўшы меткага кап’я храмоўніка і напору яго магутнага каня. Усе прадбачылі такі вынік спаборніцтва; але, хоць кап’ё Уільфрэда ледзь дакранулася шчыта праціўніка, на агульнае здзіўленне ўсіх прысутных, Буагільбер пахіснуўся ў сядле, выпусціў страмёны і ўпаў на арэну.
Айвенго хутка вызваліў ногу з-пад свайго каня, ускочыў і выхапіў меч, каб схапіцца з ім у першай бойцы. Але той не ўставаў. Айвенго сліў нагою яму на грудзі, прыставіў
315