Старонка:Айвенго (1934).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кінуць на твар і грудзі, як іспанскую мантыллю, або проста накрыць толькі плечы.

Калі Равена заўважыла ўстаўленыя на яе вочы храмоўніка, яна паважна апусціла пакрывала на твар у адзнаку таго, што пільны і вольны погляд ёй непрыемны. Седрык убачыў яе рух і адгадаў яго прычыну.

— Сэр рыцар, — сказаў ён, — шчокі нашых саксонскіх дзяўчат бачаць так мала сонечных праменняў, што не могуць вытрымаць пільных поглядаў крыжаносца.

— Калі я правініўся, — адказаў сэр Брыян, — прашу пра- бачення ... гэта значыць прашу лэдзі Равену выбачыць мяне; далей гэтага не можа ісці мая пакорнасць.

— Паднімаю гэты бакал за ваша здароўе, сэр прыёр, — прагаварыў Седрык, — спадзяюся, што віно маё вам да смаку, і дзякую вам за ласку. Калі-ж вы строга прытрымліваецеся манастырскага статута, — дадаў ён, — маеце за лепшае піць кіслае малако, спадзяюся, што вы не будзеце сароміцца і не станеце піць віна толькі з-за ветлівасці.

— Не, — засупярэчыў прыёр, рассмяяўшыся, — мы толькі ў сцянах манастыра прытрымліваемся салодкага ці кіслага малака, а сярод свецкіх людзей мы робім як свецкія людзі. Я адкажу на ваш ласкавы тост такім-жа чэсным віном, а менш моцныя напіткі аддаю майму паслушніку.

— А я, — сказаў храмоўнік, — напаўняючы свой келіх, — п’ю за здароўе прыгожай Равены, таму што ні адна жанчына ў Англіі не была больш вартая пакланення…

— Я злітуюся над вашай ласкавасцю, сэр рыцар, — сказала Равена, не ўзнімаючы пакрывала, — або лепш пакарыстаюся ёю, каб папрасіць вас паведаміць нам апошнія весткі аб Палестыне, таму што гэты прадмет больш цікавы, чым усе кампліменты, якія вы выказваеце, дзякуючы вашаму французскаму выхаванню.

— Няшмат магу паведаміць цікавага, цудоўная лэдзі, — адказаў Брыян дэ-Буагільбер, — магу толькі пацвердзіць, што з Саладзінам заключана перамір’е…

Тут яго перапыніў Вамба: ён усеўся на свой асобны стул, спінка якога была ўпрыгожана параю асліных вушэй,