Старонка:Айвенго (1934).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

краўчаму[1], які час-ад-часу падносіў яму для супакою нерваў срэбны келіх, напоўнены віном.

— Чаму лэдзі Равена так забавілася?

— Яна зараз прыйдзе, толькі пераменіць галаўны ўбор, — адказала адна з служанак.

— Аднак, — гаварыў далей разгневаны гаспадар, звяртаючыся да краўчага і раптам узвышаючы голас, — якога чорта Гурт да гэтай пары не вярнуўся з поля? Таго і глядзі, з’явіцца з дрэннымі весткамі пра статак.

Краўчы Освальд асмеліўся сціпла заўважыць, што „не больш як гадзіну таму назад празванілі сігнал тушыць агні“.

— Хай яго д’ябал возьме, гэты сігнальны звон, — крыкнуў Седрык, — і таго хто яго выдумаў. Тушыць агні, — прагаварыў ён, памаўчаўшы, як-жа, тушыць агні… па сігнальнаму звону. Сталы чалавек павінен па гэтаму сігналу сядзець у цемры, а зладзеі і разбойнікі тымчасам падкрадуцца да яго непрыкметна! Так, Рэджынальд Фрон дэ-Бёф і Філіп дэ-Мальвузен зразумелі карысць сігнальнага звону не горш самаго Вільяма і ўсіх іншых нармандскіх авантурнікаў, якія змагаліся ля Гастынгса[2]. Таго і чакаю, што пачую, як мая маёмасць адабрана на карысць прагаладаўшайся зграі, якую няма як іначай утрымліваць, як не шляхам зладзейства і рабункаў. Мой верны нявольнік забіты, маё дабро украдзена, а Вамба… Дзе Вамба? Здаецца, нехта казаў, што і ён пайшоў з Гуртам?

Освальд адказаў станоўча.

— Ну, вось час-ад-часу не лягчэй! Значыцца, і саксонскага дурня таксама адабралі служыць нармандскаму лорду. Ды і праўда, усе мы дурні, што згаджаемся ім служыць, а яны правы, што насміхаюцца над намі, як над дурнямі. Але я адпомшчу! — дадаў ён, ускокваючы з крэсла і хапаючыся за рагуліну пры думцы аб мыслімай крыўдзе. — Я падам скаргу ў галоўную раду, у мяне ёсць сябры, ёсць і прыхільнікі, я выклічу нармандца на чэсную бойку, як трэба мужчыне. Ага, яны думаюць, што я стары, але я ім пакажу, што хоць я і адзінокі і бяздетны, а ўсё-такі ў жылах Седрыка цячэ кроў Герварда!.. Ах, Вільфрэд, Вільфрэд! — прамовіў ён знізіўшы голас. — Калі-б ты мог перамагчы сваю неразваж-

  1. Краўчы — аканом.
  2. Бойка каля Гасцінгса 14 кастрычніка 1066 г. перадала ўладу над Англіяй у рукі нармандцаў.