Старонка:Айвенго (1934).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Наперад, добрыя іёмены! Што-ж вы пакінулі рыцара з шляхетным Седрыкам? Удваіх, ці што, яны будуць штурмаваць крэпасць? Гэй, манах, шалёная галава, пакажы, як ты умееш біцца! Націскайце, адважныя іëмены!.. Наша ўзяло, у нас ёсць саюзніца ў сярэдзіне крэпасці… Бачыце чырвоны сцяг? Гэта ўмоўны сігнал… Замак Торкільстон будзе наш!..



Які гонар! Колькі спажывы!.. Яшчэ адзін напор — і мы возьмем крэпасць!

З гэтымі словамі ён нацягнуў лук і пранізаў стралою грудзі аднаго з воінаў, які пад кіраўніцтвам дэ-Брасі толькі што ўзяўся ссоўваць велізарны камень са сцяны, збіраючыся скінуць яго на галовы Седрыка і Чорнага Рыцара. Другі воін выхапіў з рук паміраючага жалезны лом, падсунуў яго пад камень, але ў тую-ж секунду меткая страла ўваткнулася ў яго шлем і ён мёртвы ўпаў цераз балясы ў вадзяны роў. Астатнія байцы спалохаліся, бачачы, што ніякае ўзбраенне не можа вытрымаць супроць страшнага стралка.