Гэта старонка не была вычытаная
крыўджана!.. Калі не для сябе, хоць дзеля бацькі твайго перастань… Я буду яму сябром… а тут, у гэтым замку, яму патрэбен будзе магутны абаронца.
— Гора маё, — сказала Рэвека, — гэта я ведаю… але ці можна табе паверыць?
— Няхай мой герб перавернуць навыварат і зганьбяць маё імя, — сказаў Брыян дэ-Буагільбер, — калі дам табе повад на мяне скардзіцца. Я свайму слову не здраджваў ніколі.
— Ну, добра, я табе паверу… да некаторай ступені, — сказала Рэвека, саскочыўшы з краю балясаў і спыніўшыся
149