Старонка:Айвенго (1934).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Агульны выгляд цямніцы мог-бы ўстрашыць і больш мужнага чалавека, чым Ісаак, але ён быў значна спакайней цяпер, бачачы сапраўдную небяспеку, чым быў у той час, калі знаходзіўся пад уплывам няпэўных страхаў і выабражаемых жахаў.



Падабраўшы пад сябе сваю вопратку, каб не так было вільготна, стары ўсеўся ў адным з кутоў падзямелля. У такім палажэнні яўрэй прасядзеў гадзіны тры, калі ўрэшце на сходах, якія вядуць у падзямелле, пачуліся крокі. Зарыпелі завалы, завішчэлі іржавыя завесы, нізкія дзверы адчыніліся, і ў цямніцу ўвайшоў Рэджынальд Фрон дэ-Бёф разам з двума сарацінскімі нявольнікамі храмоўніка.