Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але першая сіла, якая пазбавіць Беларусь новай няволі, і якая вывядзе беларускае адраджэньне на шлях нічым не загальмованага развіцьця, адзіная сіла, на якую гэта адраджэньне павінна абаперціся і якая ніколі не здразіць, — гэта беларускі народ.

Будучына Беларусі - у руках беларускага селяніна. Адраджэньне яе - яго ўласная справа.