Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паветаў Горадзенскае губ. Агулом 110 тыс. кв. кіл. і каля 3 мільёнаў жыхароў. Вялікіе месты: Менск, Пінск, Брэст. Насяленьне пераважна праваслаўнае, беларускае з дамешкаю 10-20% палякаў. (?)

2. Польскі паяс (назовы аўтар не дае) 3 цэнтрам у Вільні. Большая частка Віленскае губ., (без паветаў Вілейскага, Дісенскага і часткі Троц кага), заходная і паўднёвая частка Горадзенскае губ. і заходная часьць Новагрудзкага павету Менскае губ. Ўсяго 60 тысяч кв. кіл. і каля 3 міл. жыхароў. Сталіца краю — Вільня. Насяленьне каталіцкае, пераважна польскае, (?) з літоўскімі і беларускімі выспамі.

3. Літва з цэнтрам у Коўне. Губэрніі ковенская, часьці Троцкага і Сьвенцянскага паветаў Віленскае губ. і частка Гробінскага павету ў Курляндзіі (Лібава). У выпадку адпаведнае згоды 3 з Польшчай і Ўсходняй Прусіей, сюды былі-б далучаны паўночные паветы Сувальскае губ. і Ўсходн. Прусіі. Глаўные месты: Коўна, Шаўлі, Тэльша, Росіены, Тыльза, Клайпеда і Лібава. Насяленьне пераважна каталіцкае, літоўскае, з дадаткам 10-20% палякаў. Польская большасьць у Коўне(?) і паўднёвых частках Вількамірскага павету. (?)

Сувязь паміж трыма паказанымі організмамі п. Каменецкі прапануе ў форме фэдэрацыі, падобнай да фэдэрацыі швайцарскіх кантонаў. Што датыча назовы, дык можна было-б пакінуць для ўсіх трох кантонаў назову „Літоўскае“ дзяржавы.

Цэнтральны саюзны урад складаўся-б з міністэрств: загранічных спраў, супольных фінансаў,