Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.2.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цаваньню сіл польскае дзяржавы, з прычыны адарванасьці сваей ад роднага грунту; ён ня будзе захован і як нацыональная сіла, дзеля таго, што будзе асіміляваны на новай бацькаўшчыне.

Гэты элемэнт трэба, чаго бы гэта ні каштавала, захаваць, калі ня ў межах этнографічнае Польшчы, дык у такой старане, дзе ён быў бы ня толькі сам асіміляваны, але, на славу Польшчы, асіміляваў бы чужых. Мэты гэтай дасьцігае калёнізацыя ўсходніх зямель.

Пры атсутнасьці ў Польшчы калёній на афрыканскім, ці на азіяцкім контынэнце, ролю „аддушыны" для перанасялёнай Польшчы павінна адыграць Беларусь.

Пры гэткім палажэньні справы, польскі народ запраўды будзе „вялікім“ народам і будзе залічан ў хаўрус „вялікіх дзяржаў", куды малым народам доступу німа. Заняўшы такое становішча, Польшча зможа зьдзейсьніць свае „гістарычные задачы".

Гістарычные задачы ставяцца толькі гістарычнаму народу. Польшча, ласьне, зьўляецца гэткай гістарычнай, а не этнографічнай дзяржавай і заданьне яе, як ведама — абараніць Эўропу ад навалы азіяцкага ўсходу ў асобе Расеі і ад прускага мілітарызму — ў асобе Нямеччыны. Польшча павінна стацца фактарам палітычнай роўнавагі на ўсходзе. Эўропы, Польшча павінна стацца правадніком заходнай культуры на гэтым усходзе і г. д.

На пытаньне аб беларуска-польскіх адносінах проэкт інкорпорацыі адказвае ясна і каротка:

Ніякай Беларусі німа.