Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ходнай адзнакай (przejsciowa cecha) вядомых непаўтараючыхся періодаў мінулага."[1]

З прыведзенага, даволі невыразнага, тэксту можна зрабіць вывад, бытцым ссылка на гістарычные правы ані не пярэчыць прынцыпу самаазначэньня нацыональнасьцяў. Трэба толькі, каб гэтые правы былі дапасаваны да сучаснага стану рэчэй, каб косьцюм Ягайлы быў перашыты згодна вымаганьням сучаснай моды.

Як жа-ж далёка можа йсьці гэтае „дапасаваньне"?

Прыведзеная цытата, на жаль, не дае на гэтае пытаньне адказу, ня гледзючы на тое, што, фактычна, тут, як кажуць, шпунт выстыркае. Калі-ж ўглядзецца крытычна ў гэтую неясную формуліроўку, дык можна заўважыць, што патрэбнага адказу яна наагул даць ня можа.

Проф. Галецкі як бы хоча скрыць сам ад сябе, што, калі прыняць за аксіому право Польшчы на граніцу 1772 г., дык ня гэтае право трэба будзе дапасоўваць да сучасных варункаў, г. зн. да права народаў на самаазначэньне, але, наадварот, самаазначэньне народаў трэба будзе дапасаваць да „гістарычных правоў".

Інакш кажучы, дапускаць самаазначэньне народаў быўшага Княства Літоўскага можна будзе толькі тагды, калі гэтые народы згодзяцца на правы Польшчы на граніцу 1772 г. і зробяць з гэтага належные вывады.

Явішча, не пазбаўленае даўсьціпнасьці, а нават гранічучае з парадоксам! Выходзіць, што бела-

  1. Prof. O. Halecki: „Granica z roku 1772 a nasz program obecny", Wschód Polski, nr. 3, 1920 r. Cтр. 5-6.