Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„З свайго боку „гістарычнае право" французаў на Эльзас-Лётарынгію жывіло у іх пачуцьцё рэваншу і жаданьне помсты і было адной з аснаўных прычын яшчэ ня скончанай ўсясьветнае бойні і ўсясьветнага ўзаеманішчаньня".

„Ссылаючыся на свае „гістарычные правы", будучая змацованая і адбудованая Расея можа прэтэндаваць на абеднаньне з ей нават „Привисленьня", не гаворучы ужо аб ўсей Беларусі, аб Украіне, аб Літве і г. д., дзеля таго, што ўсе гэтые краіны ўходзілі калісь у склад гістарычна істнаваўшай „вялікай Paceі".

„Ссылаўся-ж вярхоўны галоўнакамандуючы вялікі князь Мікалай Мікалаевіч, выпускаючі сваю славетную адозву да „братоў", г. зн. „галічан-рускіх", на гістарычные ўспаміны аб валадзеньнях Осмомысла, Гостомысла, Івана Каліты, Сьвятаполка Акаяннага і інш. „собирателей русской земли", як аб землях, ухадзіўшых ў склад Русі, „адзінай, непадзельнай".

„Праўда, гэта было шмат сталецьцяў таму назад, між тым як граніцы Польшчы 1772 г. адлеглы ад нас ўсяго толькі на 150 гадоў. Але-ж гэта рожніца толькі лічэбная, а не гатунковая; прынцып застаецца той самы, імя-ж яму - „гістарычнае право"...

Прэдстаўляецца, ўрэшці, цікавым разгледзіць тые адносіны, якіе істнуюць паміж правам Польшчы на граніцу 1772 г. і ідэяй самаазначэньня народаў, асаблива ідэяй беларускага адраджэньня.

Запраўды, калі Польшча мае право на амаль што ня ўсю Беларусь, то што-ж застаецца бела-