Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. Горадзенская губ.: Каталікоў — Праваслаўных — 57.22 %.

ПАВЕТ
На сто жыхароў прыпадае
Каталікоў Праваслаўн. Пратэст. Жыдоў Інш.
Горадзенскі 27,23 51,73 20,02 1,02
Беластоцкі 47,17 20,15 3,50 28,82 6,36
Бельскі 36,48 48,29 14,92 0,31
Берасьцейскі 6,32 71,20 1,24 20,94 0,30
Кобрынскі 2,80 83,14 13,74 0,22
Пружанскі 7,85 78,72 12,82 0,50
Слонімскі 10,34 74,11 15,25 0,30
Сакольскі 69,30 18,13 12,22 0,35
Ваўкавыскі 29,21 57,92 12,42 0,45

Пададзеные вышэй цыфры зьяўляюцца больш-менш згоднымі з запраўдным складам жыхароў. Зусім іншымі зьяўляюцца данные п. п. Ромэра і Вейнфельда. У атласе, які маець сваей мэтай азнаёмленьне, галоўным чынам, эуропэйскага грамадзянства з нацыональнай, экономічнай і інш. істотай памянёных губэрній, гэтые аўтары сьвядома путаюць азнаку нацыональную з рэлігійнай.

Дзіву годна, як можна было з навучнага боку залічаць ў адну рубрыку расейцаў і іншых праваслаўных (?)" — беларусаў і украінцаў, у той час, калі палякі, літоўцы і жыды выдзялены ў асобные групы на аснове нацыональнага прынцыпу, а беларусы каталікі - на аснове рэлігійнага прынцыпу! Клерыкальна-палітычны характар гэтае статыстыкі ясна кідаецца ў вочы, а маець яна на мэці адзіна — схаваць шыла ў мяшку — не паказаць ліку бе-