Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самасьвядомасьці беларусаў, залічаўшых сябе раней у рубрыку „расейцаў".

Менск[1] Беларусы Палякі Літвіны Жыды Расейцы
1897 г. 9,3% 11,4% 51,2% 25,5%
1920 г. 22,9% 18,2% 0,6% 44,8% 12,3%

Статыстыку насяленьня заходнай Беларусі з поўным правам можна назваць фальшывай. Дзеля выключнай цікавасьці, прывядзем тут-ка данные аб дзьвëх, згодна заявам палякаў, „спорных" губерніях - Віленскай і Горадзенскай, карыстаючыся выданьнямі Кракаўскага статыстычнага таварыства і вядомага атласу Ромэра.

1. Віленская губ.:[2] Абшар-41.981 кв. кіл. (41.907). Насяленьне 1912 г. — 1.989,9, тыс. (1911 г. — 1.957 тыс.). Агулам: беларусаў — 56.05%, палякау — 8,17%.

ПАВЕТ
На сто жыхароў прыпадае
Беларусаў Палякаў Літоуцаў Жыдоу Інш.
Віленскі 25,84 20,12 20,92 21,25 11,87
Дзісьненскі 81,11 2,39 10,10 6,40
Лідзкі 73,13 4,67 8,65 12,05 1,50
Ашмянскі 79,97 1,75 3,77 12,07 2,44
Сьвенцянскі 47,51 5,98 33,74 7,14 5,63
Троцкі 15,73 11,26 58,11 9,54 5,36
Вілейскі 86,88 2,45 9,52 1,15
  1. У яго-ж.
  2. A. Krzyżanowski i K. Kumaniecki: Statystyka Polski", Wydana staraniem i nakladem polskiego towarzystwa statycznego. Kraków, 1915. стр. 50-53. Цыфры у скобках узяты з атласу Э. Ромэра і І. Вейнфельда.