Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзе вашае войска, пытаюцца яны ў першую чаргу? Дзе ваша тэрыторыя і вашы грамадзяне? Дзе вашаегістарычнае мінулае, ваша культура?

І беларуская дацяперашняя дзяржава, к свайму „стыду", ня можа паказаць ні свайго войска, ні гармат, ні кулямётаў, ня можа распараджацца адпаведнай яго мапе тэрыторыей.

Праўда, беларускіе жаўнеры ёсьць, але яны параскіданы па арміях польскай, расейскай, літоўскай і ня могуць быць скліканы пад свае ўласные сьцягі; ёсьць і вінтоўкі і кулямёты, але яны пахаваны ў лясох, па стрэхах, стагох і другіх патайных месцох; ёсьць тэрыторыя, задушаная чужацкай cіnaЙ і моцна скропленая беларускай крывёю; ёсьць атэстат аб культурным мінулым, але нагамі „братоў-суседзяў" ён старанна затаптаны і, каб вярнуць яму вымаганы глянец, трэба часу.

Дзе-ж тая сіла, дзе той фундамент, на каторым трымаецца гэтая дзяржаўнасьць? што перашкаджае здмухнуць з аблічча зямлі гэту эфэмэрную будову, калі яна перашкаджае каму небудзь на шляху?

Право - вось сіла, якой змагаецца беларускае адраджэньне, воля народу — вось фундамэнт, на каторым пакоіцца яго дзяржаўны гмах. Дагэтуль яны былі як бы ў нябыцьці. Разпад Расеі і рэвалюцыя вярнулі іх да жыцьця.

Элемэнты гэтые ня можна як жаўнераў, як гарматы, ці як тэрыторыю падлічыць на шчотах, але мінуць іх, не лічыцца з імі — немагчыма.

Дзеля таго, што беларуская дзяржаўнасьць, трываючая пакуль што ў стадзіі пачатковага фармаваньня, ёсьць воля да жыцьця, прачнуўшаяся ў