Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зам з арганізацыей Могілёўскай і Полацкай губэрній, было утворано асобнае „Беларускае наместніцтво" і устаноўлены беларускіе эпархіі, як праваслаўная, так і каталіцкая.

Тэрыторыі, прылучаные ад Польшчы па другому і трецьцему раздзелу да Расеі, так-жа прадаўжалі называцца „Літвой". Гэткім чынам, расейскі урад, хоць і падзяліў быўшае Вялікае Князства Літоўскае на губэрніі, якіе агульна зыходзіліся з дзяленьнем на ваеводствы, але па недаразуменьню тэрміналёгія не была папраўлена, што унясло страшэннае зьмешаньне паняцьцяў на доўгіе годы.

У канцы XVІІІ і нават у першай палавіне ХХІ сталецьця аж да паўстаньня 63 году, тэрмін „Літвы" меў рэальны зьмест. Польская літэратура, якой дорагі былі сваі нацыональные традыцыі, трымалася гэтага тэрміну. Для яе з гэтым паняцьцем злучаліся ўспаміны аб быўшым вяліччы Польшчы. Для яе гэтае паняцьце злучало землі, насялённые зусім чужымі польскай нацыональнасьці народамі. „Літва" сталася для палякаў, якіе жылі на Беларусі і Літве, другой бацькаўшчынай, дзе яны, палякі, зьяўляліся верхаводчым і рэпрэзэнтуючым гэту тэрмінолёгічна адзіную, а этнографічна чужую ім старану, элемэнтам.

Так здавалася ня толькі на месцу, у самой „Літве", але і са стараны: ня толькі офіцыальная Польшча, але і офіцыальная Расея, карысталіся гэтым тэрмінам для абазначэньня зямель на захад ад Дзьвіны і Днепра. Для Расеі гэты тэрмін быў ня новы: як і ў Польшчы, ён астаўся ў Расеі яшчэ