Старонка:Адраджэньне Беларусі і Польшча, ч.1.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыймаючы пад увагу, што нормальны лік лесу, прыпадаючый на аднаго жыхара становіць 31 акр., дык мы убачым, што Беларусь уладае лясным багацьцем у два разы большым, чым патрэбна на яе ўласны ужытак.

У той самы час, ніводная частка этнографічнае Польшчы (за выключэньнем усходн. Прусіі) далёка не дасьцігае патрэбнай нормы, апушчаючыся ў Каралеўстве нават да палавіны патрэбнага ліку (толькі 17 ар. на жыхара).

„Бяз боязьні дапусьціць вялікую памылку“, згодна вычысьленьням п. Ольшэвіча „вываз лясных матэрыялаў з Беларусі можна цаніць на 80,000,000 рублёў. У пераводзе на польскіе маркі па сярэдняму курсу 1920 году гэта выразіцца ў астранамічнай цыфрэ з десяцьцю нулямі.

Значны лік дае Беларусь сена. Агульны збор яго па данных 1913 г. выразіўся па пяці вышэй паказаных губэрніях ў 41,730 цэнтараў (250 міл. пудоў), што становіць каля ⅔ ўсяго сена, атрыманага ў Польшчы. „Каліб толькі хоць часткова павялічыць прадукцыю сенажацяў Беларусі", гаворыць п. Ольшэвіч, „дык яны ня толькі б задаволілі патрэбу Польшчы, але прывяліб да вялкага экспорту сена на захад."

Безумоўна большае значэньне мае для Польшчы беларускі лён і пенька. Збор іх па асобных губерніях вельмі вялік: